Ісуса сына Нава 4 верш » Ісуса сына Нава 4:18 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 4 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 4:18 / 4:18

Filter: all
І калі сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, выйшлі зь Ярдана, дык, як толькі ступакі ног іхніх крануліся сухога, вада Ярдана памкнулася па сваім месцы і пайшла, як учора і заўчора, паверх усіх берагоў сваіх,

Калі яны выйшлі, несучы Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і пачалі ісьці па сухой зямлі, вярнуліся воды на месца сваё і цяклі як раней у сваіх берагах.

І, калі яны выйшлі, несучы каўчэг запавету Госпада, і пачалі ісці па сухой зямлі, вярнуліся воды ў рэчышча сваё і цяклі, як раней, ва ўсіх сваіх берагах.

І было як узыходзілі сьвятары, што несьлі скрыню змовы СПАДАРОВАЕ ізь сярэдзіны Ёрдану, і адарваліся ступы ног іхных на сушу, дык зьвярнуліся воды Ёрдану на свае месцы і пайшлі, як учорах а заўчора, вышэй усіх берагоў сваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter