Ісуса сына Нава 7 верш » Ісуса сына Нава 7:13 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 7 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 7:13 / 7:13

Filter: all
Устань, асьвяці народ і скажы: асьвяцецеся да раніцы, бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: «заклятае сярод цябе, Ізраіле; таму ты ня можаш устояць перад ворагамі тваімі, пакуль ня выдаліш спаміж сябе праклятага»;

Устань, ачысьці народ і скажы ім: “Ачысьціцеся да заўтра, бо вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: "Заклятае ёсьць у цябе, Ізраілю! Таму не ўстаіцё перад ворагамі сваімі, пакуль ня прымеце заклятага спаміж сябе"”.

Устань! Ачысці народ і скажы ім: “Ачысціцеся да заўтра. Бо вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Праклён у грамадзе тваёй, Ізраэлю! Не зможаш устаяць перад ворагамі сваімі, пакуль не выдаліце праклён з грамады вашай”.

Устань, пасьвяці люд і скажы: "Пасьвяціцеся назаўтрае, бо гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Аканаванае сярод цябе, Ізраелю; ты ня можаш вытрываць перад варагамі сваімі, пакуль не аддаліш аканаванага з пасярода вас’.

Протожъ въстани и посвяти людей, и речеши к нимъ: “Посвятитеся к заутрею. Сее воистинну глаголеть Господь, Богъ Ізраилевъ: Крадежъ речей, Богу отданыхъ, посреди васъ естъ, людие Ізраилевы; и не возможете стати противъ врагомъ вашимъ, поколе не погубите мужа, грехомъ тымъ посквернившего васъ”.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter