Да Габрэяў 2 верш » Да Габрэяў 2:8 — параўнанне перакладаў.

Да Габрэяў 2 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Да Габрэяў 2:8 / Гбр 2:8

Filter: all
усё пакарыў пад ногі ягоныя». Калі ж пакарыў яму ўсё, дык не пакінуў нічога непакорным яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб яму ўсё было ўпакорана;

усё падпарадкаваў Ты пад ногі яго». Бо калі падпарадкаваў яму ўсё, нічога не пакінуў непакорным яму. Але цяпер мы яшчэ ня бачым, каб усё было падпарадкавана яму,

і ўсё Ты кінуў пад ногі яго». Калі ж усё падуладніў Яму, то нічога не засталося непадуладным Яму. Цяпер жа бачым, што яшчэ не ўсё падуладнена Яму.

Калі ж паддаў яму ўсе, дык не пакінуў нічога не падданым яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб усе было яму паддана;

усё пакарыў Ты пад ногі яго (Псальм 8:5−7). Калі-ж пакарыў Яму ўсё, дык нічога не пакінуў непакорным яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб усё было пакорна яму;

усё пакары́ў пад ногі яго». А калі пакары́ў яму ўсё, то не пакінуў нічога непако́раным яму. Цяпер жа яшчэ не бачым, каб яму ўсё было пако́рана;

усё паклаў пад ягоныя ногі».

Калі ж падпарадкаваў яму ўсё, то не пакінуў нічога непадпарадкаваным яму. Цяпер мы яшчэ не бачым, каб усё было падпарадкавана яму,

усё падпарадкаваў пад яго ногі». Бо калі падпарадкаваў яму ўсё, Ён нічога не пакінуў непадпарадкаванага яму. Але цяпер мы яшчэ не бачым, каб яму ўсё было падпарадкавана.

усё пакарыў Ты пад ногі ягоныя». Бо калі (гаворым, што) пакарыў яму ўсё, (гэта значыць, што) нічога ня пакінуў Ён ня пакораным яму. Але цяпер мы бачым, (што) яшчэ ня ўсё Яму было пакорана.

ўсё паддаў пад стопы ягоныя» (Пс. 8:5−8). Калі-ж пакарыў яму ўсё, дык нічога не пакінуў яму непадданым. Цяпер-то яшчэ ня відзім усяго яму падданым;

Вся покорилъ еси под нозе его • Внегда вси речи покори ему, ничтоже остави тому непокорено • И ныне не вже видим ему вся покорена •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter