Да Габрэяў 4 верш » Да Габрэяў 4:3 — параўнанне перакладаў.

Да Габрэяў 4 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Да Габрэяў 4:3 / Гбр 4:3

Filter: all
А ўваходзім у спачын мы, якія ўверавалі, як Ён і сказаў: «Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у спачын Мой», хоць дзеі Ягоныя былі зьдзейсьнены яшчэ на пачатку сьвету.

Бо ўваходзім у супачынак мы, якія паверылі, бо Ён сказаў: «Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы [Ягоныя] сталіся ад заснаваньня сьвету.

А мы, якія паверылі, уваходзім у супачынак, бо Ён сказаў: «Як пакляўся Я ў гневе Маім: не ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы Яго былі скончаны ад заснавання свету.

Бо мы, каторыя ўверылі, увыйдзем да супакою, як Ён сказаў: «Як Я прысягаў у гневе Сваім: "Яны ня ўвыйдуць у супакой Мой"», хоць учынкі былі скончаны ад закладзінаў сьвету.

Бо ўваходзім у супачынак мы, уве́раваўшыя, бо Ён сказаў: Як пакляўся Я ў гне́ве Маім: ці ўвойдуць у супачынак Мой?, хаця ўчынкі Яго сталіся йшчэ ад стварэньня сьве́ту.

А ўваходзім у спакой мы, якія ўверавалі, бо Ён сказаў: «Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у спакой Мой», хоць справы Яго былі здзейснены на пачатку свету.

Аднак мы, якія верым, уваходзім у адпачынак, паводле сказанага Ім: «Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у Мой адпачынак»,

хоць справы былі завершаны ад заснавання свету.

Бо ўваходзім у спакой мы, якія ўверавалі, як Ён сказаў: «Як Я пакляўся ў Маім гневе: «Не ўвойдуць яны ў Мой спакой!» — хоць Яго справы былі завершаны ад заснавання свету.

Бо ўваходзім у супакой мы, што паве́рылі, бо Ён сказаў: «Гэтак Я пакляўся ў гневе Маім: “ня ўвойдуць яны ў супакой Мой”», хаця дзеі Ягоныя былі скончаныя ўжо ад пачатку сьвету.

А мы, уверыўшые, зазнаем ягонага супакою, водле ім сказанага: «Як прырок я ў гневе маім: ня ўвойдуць у супачынак мой», хоць справы (яго) дакананы ад стварэння сьвету.

Внидем бо в покой мы веровавшіи • Якоже и рече к неверным: се кляхся во гневе Моемъ, иже не внидут в покой Мой •
И яко деломъ от сложенія миру бывшимъ •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter