1-я царстваў 1 верш » 1 царстваў 1:18 — параўнанне перакладаў.

1-я царстваў 1 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 царстваў 1:18 / 1:18

Filter: all
А яна сказала: хай жа знойдзе раба твая літасьць у вачах тваіх! І пайшла яна ў дарогу сваю, і ела, і аблічча яе ня было ўжо журботнае, як раней.

А яна сказала: «О, няхай знойдзе служанка твая ласку ў вачах тваіх». І адыйшла тая жанчына дарогаю сваёй, і ела, і аблічча ейнае не было ўжо такім, як раней.

І яна сказала: «О, няхай знойдзе паслугачка твая ласку ў вачах тваіх». І адышла тая жанчына дарогаю сваёй, і ела, і аблічча яе не было ўжо такім, як раней.

Яна сказала: «Хай прыдбае нявольніца твая ласку ў ваччу тваім!» І пайшла тая жонка ў дарогу сваю, і ела, і від ейны ня быў ужо, як уперад. І ўсталі яны нараніцы, і пакланіліся перад СПАДАРОМ, і зьвярнуліся, і прышлі да дому свайго, да Рамы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter