Захарыі 4 разьдзел

Кніга прарока Захарыі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Ды вярнуўся той анёл, які гаварыў да мяне, і абудзіў мяне, як чалавека, які абуджаецца ад сну свайго.
 
І ён спытаўся ў мяне: «Што ты бачыш?» І я сказаў: «Я ўбачыў — і вось, падсвечнік, увесь з золата, і на канцы яго пляшачка і сем лампад на ёй, і па сем маслёнак у лампад, якія былі на канцы яе.
 
І дзве алівы на ёй: адна з правага боку пляшкі і другая з левага яе боку».
 
І запытаў я анёла, які гаварыў да мяне, прамаўляючы: «Што ўсё гэта значыць, гаспадару мой?»
 
І анёл, які гаварыў да мяне, адказаў мне і сказаў: «Няўжо ты не ведаеш, што гэта значыць?» І я сказаў: «Не, гаспадару мой».
 
І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —
 
Хто ты, гара вялікая, перад Зарабабэлем? Будзеш раўнінай. І выкаціць ён знатны камень пры радасных воклічах: “Які прыгожы!”»
 
І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
 
І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:

«Рукі Зарабабэля заснавалі дом гэты, і рукі яго скончаць яго, ды ведайце, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да вас.
 
Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».
 
І адказаў я, і запытаўся ў яго: «Што значаць дзве алівы тыя па правы бок ад падсвечніка і яго бок левы?»
 
І ў другі раз спытаўся і сказаў яму: «Якое маюць значэнне дзве галінкі алівавыя, з якіх па дзвюх залатых трубках цячэ золата?»
 
І ён кажа мне, гаворачы: «Ці ж не разумееш, што гэта?» І я сказаў: «Не разумею, гаспадару мой».
 
І ён сказаў: «Гэта два намашчэнцы, якія служаць Валадару ўсёй зямлі».