Біблія Чарняўскага 2012 47

Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2012
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Па ім з’явіўся Натан, каб быць прарокам у дні Давіда.
 
І, як тлустасць аддзяляецца ад ахвяр падзякі, так Давід — ад сыноў Ізраэля.
 
З ільвамі ён забаўляўся, як з ягнятамі, ды таксама з мядзведзямі — як з ягнятамі авечак.
 
Ці ў юнацтве сваім не забіў велікана і так не зняў ганьбы з народа?
 
Калі кінуў рукою камень з прашчы і паваліў пыхлівага Галіята!
 
Бо прызваў Госпада Узвышняга, і Ён даў сілу яго правіцы пакараць дужага чалавека ў баі, і ўзвысіць рог свайго народа.
 
Так каля дзесяці тысяч славілі яго, і хвалілі яго ў дабраславеннях Госпадавых, прапануючы яму вянец славы.
 
Бо ён перамог навокал ворагаў, і ўпакорыў праціўных філістынцаў, сцёр рог іх аж да сённяшняга дня.
 
І па кожнай сваёй справе аддаваў вызнанне Святому і Узвышняму словам спахвалы;
 
ад усяго свайго сэрца хваліў Госпада і любіў Бога, Які стварыў яго.
 
І паставіў перад ахвярнікам спевакоў і гукам іх выконваў мілыя мелодыі.
 
Урачыстасцям прыдаваў пышнасці і ўпрыгожыў часы [ўрачыстасцяў] аж да канца года, каб хваліць святое імя Госпада, і ад рання гучала спевамі святыня.
 
Госпад адпусціў яму грахі і вынес у век рог яго ды даў яму прымірэнне валодання і пасад славы ў Ізраэлі.
 
Пасля яго з’явіўся мудры сын яго, які дзеля бацькі жыў спакойна.
 
Саламон цараваў у мірны час, даў яму Бог супакой з усіх бакоў, каб пабудаваў дом Яго імю ды прыгатаваў святыню ў вечнасць. О, які мудры быў ты ў маладосці сваёй,
 
і, як рака, напоўнены быў мудрасцю! Душа твая пакрыла зямлю,
 
і ты напоўніў яе прыпавесцямі загадак. Да далёкіх астравоў дайшло імя тваё, і ты быў любімы дзеля мірнага жыцця твайго.
 
Дзеля гімнаў, і прыказак, і прыпавесцяў, і тлумачэнняў, як дзівіліся народы.
 
У імя Госпада Бога, названага Богам Ізраэля,
 
назбіраў ты золата, як медзі, і назбіраў срэбра, як волава.
 
Але нахіліў сцёгны свае да жанчын, стаў ты нявольнікам цела свайго.
 
Спаганіў славу сваю і зганьбіў сваё патомства, навёў гнеў Божы на дзяцей сваіх, і яны горка аплаквалі неразумнасць тваю,
 
так што ўлада раздзялілася напалам, ды ад Эфраіма пачалося ўзбунтаванае царства.
 
А Бог не спыніць міласэрнасці Сваёй, і не адкліча і не забярэ Сваіх слоў, і не знішчыць патомкаў з роду выбранніка Свайго, і не выгубіць патомства таго, хто любіць Госпада.
 
Ён жа даў Якубу астатак і Давіду — корань ад яго.
 
І нарэшце Саламон супачыў са сваімі бацькамі
 
і пакінуў па сабе патомка найдурнейшага з роду свайго
 
і пазбаўленага розуму Рабаама, які сваімі паводзінамі адпіхнуў народ.
 
Ерабаам, сын Набата, які ўвёў Ізраэль у грэх ды раскрыў дарогу Эфраіму да граху; ды так моцна размножыліся грахі іх,
 
што выгнаў іх са сваёй зямлі.
 
што выгнаў іх са сваёй зямлі.

І дапускаліся яны ўсякіх злачынстваў, аж пакуль не прыйшла на іх помста.