Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 47 Эклезіясціка 47 разьдзел

1 Па ім з’явіўся Натан, каб быць прарокам у дні Давіда.
2 І, як тлустасць аддзяляецца ад ахвяр падзякі, так Давід — ад сыноў Ізраэля.
3 З ільвамі ён забаўляўся, як з ягнятамі, ды таксама з мядзведзямі — як з ягнятамі авечак.
4 Ці ў юнацтве сваім не забіў велікана і так не зняў ганьбы з народа?
5 Калі кінуў рукою камень з прашчы і паваліў пыхлівага Галіята!
6 Бо прызваў Госпада Узвышняга, і Ён даў сілу яго правіцы пакараць дужага чалавека ў баі, і ўзвысіць рог свайго народа.
7 Так каля дзесяці тысяч славілі яго, і хвалілі яго ў дабраславеннях Госпадавых, прапануючы яму вянец славы.
8 Бо ён перамог навокал ворагаў, і ўпакорыў праціўных філістынцаў, сцёр рог іх аж да сённяшняга дня.
9 І па кожнай сваёй справе аддаваў вызнанне Святому і Узвышняму словам спахвалы;
10 ад усяго свайго сэрца хваліў Госпада і любіў Бога, Які стварыў яго.
11 І паставіў перад ахвярнікам спевакоў і гукам іх выконваў мілыя мелодыі.
12 Урачыстасцям прыдаваў пышнасці і ўпрыгожыў часы [ўрачыстасцяў] аж да канца года, каб хваліць святое імя Госпада, і ад рання гучала спевамі святыня.
13 Госпад адпусціў яму грахі і вынес у век рог яго ды даў яму прымірэнне валодання і пасад славы ў Ізраэлі.
14 Пасля яго з’явіўся мудры сын яго, які дзеля бацькі жыў спакойна.
15 Саламон цараваў у мірны час, даў яму Бог супакой з усіх бакоў, каб пабудаваў дом Яго імю ды прыгатаваў святыню ў вечнасць. О, які мудры быў ты ў маладосці сваёй,
16 і, як рака, напоўнены быў мудрасцю! Душа твая пакрыла зямлю,
17 і ты напоўніў яе прыпавесцямі загадак. Да далёкіх астравоў дайшло імя тваё, і ты быў любімы дзеля мірнага жыцця твайго.
18 Дзеля гімнаў, і прыказак, і прыпавесцяў, і тлумачэнняў, як дзівіліся народы.
19 У імя Госпада Бога, названага Богам Ізраэля,
20 назбіраў ты золата, як медзі, і назбіраў срэбра, як волава.
21 Але нахіліў сцёгны свае да жанчын, стаў ты нявольнікам цела свайго.
22 Спаганіў славу сваю і зганьбіў сваё патомства, навёў гнеў Божы на дзяцей сваіх, і яны горка аплаквалі неразумнасць тваю,
23 так што ўлада раздзялілася напалам, ды ад Эфраіма пачалося ўзбунтаванае царства.
24 А Бог не спыніць міласэрнасці Сваёй, і не адкліча і не забярэ Сваіх слоў, і не знішчыць патомкаў з роду выбранніка Свайго, і не выгубіць патомства таго, хто любіць Госпада.
25 Ён жа даў Якубу астатак і Давіду — корань ад яго.
26 І нарэшце Саламон супачыў са сваімі бацькамі
27 і пакінуў па сабе патомка найдурнейшага з роду свайго
28 і пазбаўленага розуму Рабаама, які сваімі паводзінамі адпіхнуў народ.
29 Ерабаам, сын Набата, які ўвёў Ізраэль у грэх ды раскрыў дарогу Эфраіму да граху; ды так моцна размножыліся грахі іх,
30 што выгнаў іх са сваёй зямлі.
31 І дапускаліся яны ўсякіх злачынстваў, аж пакуль не прыйшла на іх помста.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 47 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017