Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 41 Эклезіясціка 41 разьдзел

1 О смерць! Якая прыкрая памяць аб табе для чалавека, што мае супакой у багаццях сваіх:
2 для чалавека без клопатаў ды для таго, чые шляхі простыя ва ўсім, пры тым яшчэ для таго, хто можа жыць раскошна!
3 О смерць, які добры ёсць твой прысуд для беднага чалавека і для таго, хто не мае сіл,
4 для састарэлага і для таго, каму ёсць клопат аб усім, які страціў надзею і не мае цярплівасці.
5 Не палохайся прысуду смерці; помні пра тых, што перад табою былі і па табе будуць: гэты прысуд ад Госпада ўсяму жывому;
6 ды чаму працівішся вырашэнню Узвышняга? Ці дзесяць, ці сто, ці тысяча гадоў —
7 у пекле бо няма даследавання за жыццё.
8 Дзеці агіднасцяў бываюць дзецьмі грэшнікаў, і пражываюць яны на месцах агіднасцяў бязбожнікаў;
9 спадчына дзяцей грэшнікаў прападзе, і з патомствам іх ідзе заўсёды ганьба.
10 Дзеці дакараюць бязбожнага бацьку, бо яны дзеля яго знаходзяцца ў пагардзе.
11 Гора вам, бязбожныя людзі, што пакінулі закон Госпада Узвышняга!
12 І калі вы нарадзіліся, то на праклён нарадзіліся; і калі памраце, доляй вашай праклён будзе.
13 Усё, што з зямлі, у зямлю вернецца; так бязбожныя з праклёну ў загубу.
14 Жалоба ў людзей тычыцца цела іх; нядобрае ж імя бязбожных будзе знішчана.
15 Клапаціся пра добрае імя; яно бо больш будзе значыць для цябе, чым тысяча вялікіх каштоўных скарбаў:
16 дням добрага жыцця — лік, але добрае імя ператрывае век.
17 Лепшы той чалавек, які хавае сваё глупства, чым той чалавек, які хавае сваю мудрасць. Мудрасць бо скрытая і скарб схаваны, якая з іх абаіх карысць?
18 Захавайце, дзеці, павучэнне ў супакоі;
19 аднак шануйце тое, што я вам скажу:
20 бо нядобра ўсякі страх берагчы, ды не ўсякі сорам — добры.
21 Саромцеся перад бацькам і маці распусты, і перад валадаром і магнатам — ілжывасці,
22 перад кіраўніком і суддзёю — злачынства, перад сходам і народам — беззаконнасці,
23 перад сябрам і прыяцелем — несправядлівасці, і перад месцам, дзе жывеш, —
24 пакражы, перад праўдай Бога і прымірэннем — аблакочвання на стол [хлябоў пакладных] і падману пры пазычанні і аддаванні,
25 маўчання перад тымі, што цябе вітаюць, паглядання на распусніцу, адварочвання аблічча перад сваяком,
26 захопу спадчыны і незвароту,
27 і глядзення на замужнюю жанчыну, і цікаўнасці да сваёй служанкі, і падыходжання да яе ложка,
28 слоў зняважлівых і брыдкіх перад прыяцелямі, — і калі што дасі каму, не ўпікай, — паўтарання пачутай гаворкі, выяўлення таямніцы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 41 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017