Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 20 Эклезіясціка 20 разьдзел

1 Лепш дакараць, чым гневацца, і таму, хто вызнае ў маленні, — не перашкаджаць!
2 Страсць еўнуха згвалчвае дзяўчыну:
3 гэта тое самае, што правесці суд несправядлівы — сілаю.
4 Як добра выкрытаму паказаць пакаянне! Бо так усцеражэшся добраахвотнага граху.
5 Бывае, што хто маўчыць, той аказваецца мудрым, і іншы ненавісны за сваю языкатасць.
6 Бывае, хто маўчыць, бо не ведае, што адказаць, і іншы маўчыць, чакаючы адпаведнага часу.
7 Мудры чалавек будзе маўчаць аж да часу, а языкаты і дурань не будзе чакаць часу.
8 Хто шмат слоў гаворыць — будзе пракляты, і хто несправядліва сабе бярэ ўладу, пападае ў нянавісць.
9 Бывае поспех у няшчасцях чалавеку неакуратнаму, і бывае знаходка — на шкоду.
10 Бывае дар, які не ёсць карысны, і бывае такі дар, які з’яўляецца двайной аддзякаю.
11 Бывае ўпакарэнне дзеля славы, і здараецца, хтосьці ад пакорлівасці падымае галаву.
12 Бывае, што за малую цану купляе шмат і плаціць за гэта ў сем разоў больш.
13 Мудрэц словамі робіць сябе любімым, і ласка неразумных застанецца дарэмнай.
14 Дар неразумнага не будзе табе карысным, бо яго вочы — семярныя:
15 мала дасць, а шмат упікаць будзе, і раскрывае вусны свае, як вяшчун.
16 Хто сёння пазычае, і заўтра дамагаецца звароту: ненавісны чалавек такі!
17 Неразумны кажа: «Не маю прыяцеля, ды не маю ўдзячнасці за мае даброцці».
18 Бо тыя, што ядуць яго хлеб, — ёсць ілжывага языка. Колькі іх і колькі разоў абсмяюць яго!
19 Бо не толькі тое, што меў мець, добрым розумам раздзяліў, падобна і тое, што не меў мець — ёсць абыякавае яму.
20 Лепш падзенне на зямлю, чым падзенне языком: так падзенне ліхіх скора надыдзе.
21 Непрыемны чалавек — як байка не ў свой час; яна будзе заўсёды ў вуснах невыхаваных.
22 Прымаўка з вуснаў неразумнага будзе праціўная, бо не кажа яе ў адпаведны час.
23 Бывае, што нехта ўстрымліваецца ад граху праз недастатак, і ў час супачынку свайго не будзе перажываць.
24 Бывае, што праз сорам губіць хто сваю душу, і губіць яе ад неразважнага чалавека; губіць ён сябе прыняццем гэтага чалавека.
25 Іншы з-за сораму прыракае што прыяцелю і так нажывае сабе ў ім ворага.
26 Ілгарства ёсць ліхая прывычка ў чалавеку, і ў вуснах людзей невыхаваных будзе пастаянна.
27 Лепшы злодзей, чым той, хто заўсёды лжэ; загубу ж атрымаюць абодва ў спадчыну.
28 Прывычка лгаць чалавека зневажае, і сорам яго заўсёды з ім.
29 Слова прыказак: Мудры ў словах выкажа сябе, і чалавек мудры спадабаецца магнатам.
30 Хто абрабляе зямлю сваю, павысіць сцірту збожжа, і хто спаганяе справядлівасць — сябе ўзвысіць; а хто падабаецца магнатам — усцеражэцца несправядлівасці.
31 Частаванні і дарункі асляпляюць вочы суддзяў, і яны, як быццам аброць на вуснах, адварочваюць іх дакаранні.
32 Схаваная мудрасць і скрыты скарб — якая з іх абаіх карысць?
33 Лепшы той, хто скрывае неразумнасць сваю, чым чалавек, які скрывае сваю мудрасць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 20 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017