Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 44 Эклезіясціка 44 разьдзел

1 Хвала бацькоў. Выхваляйма мужоў слаўных ды бацькоў нашых па іх паходжанні.
2 Вялікую славу выявіў Госпад, веліч Сваю спрадвечную.
3 Гэта пануючыя па валадарствах сваіх, людзі вялікай улады і выдатныя сваёю разважнасцю, вешчуны прароцтваў,
4 якія кіруюць народам праз парады і вопыт запісу народаў; словы мудрасці ў іх навучэнні,
5 вынаходцы музычных мелодый і расказчыкі напісаных вершаў;
6 людзі багатыя і надзеленыя ўладаю, маючыя імкненне да мастацтваў, спакойна пражываючыя ў сваіх дамах.
7 Яны ўсе набылі славу ў родах народа свайго і ў днях сваіх цешацца пахваламі.
8 Некаторыя з іх, народжаныя, пакінулі імя для апавядання іх хвалы.
9 Ёсць і такія, што засталіся без памяці, загінулі, як быццам не жылі, і нарадзіліся, быццам не былі народжаны, так і сыны іх па іх.
10 Але ёсць і людзі міласэрныя, пабожнасць якіх не забыта.
11 Трывае яна ў нашчадках іх, добрая спадчына — іх патомкі,
12 і ў завяшчаннях засталося іх патомства;
13 і дзеці іх праз іх. Павек трывае патомства іх, і слава іх не спыніцца.
14 Целы іх у супакоі пахаваны, ды імя іх жыве з пакалення ў пакаленне;
15 пра мудрасць іх будуць апавядаць народы, і пра славу іх будзе гаварыць сход.
16 Гэнох быў мілы Богу і быў забраны ў рай, каб даць узор навяртання для народаў.
17 Ной аказаўся дасканалым і справядлівым, і ў час гневу стаў ён пагадненнем;
18 дзеля яго засталася рэшта на зямлі, калі наступіў патоп:
19 з ім заключаны былі вечныя прымірэнні, каб не магло быць знішчана патопам аніводнае цела.
20 Абрагам — вялікі бацька многіх народаў, і ў яго славе не была знойдзена ніводная загана; ён захаваў закон Узвышняга, ды з ім заключыў Ён прымірэнне.
21 На целе яго заключыў прымірэнне, і ў выпрабаванні аказаўся ён верны.
22 Таму прысягай заручыўся яму, што ў яго патомстве будуць дабраславёныя народы, што размножаць яго, як пясок зямлі,
23 і, як зоркі, узвысіць патомства яго, ды дасць ім спадчыну ад мора аж да мора і ад ракі аж да межаў зямлі.
24 І дзеля бацькі яго Абрагама з Ізаакам учыніў тое ж самае.
25 Дабраславенства ўсіх народаў даў яму Госпад і зацвердзіў прымірэнне з галавою Якубам.
26 Прызнаў яго ў сваіх дабраславенствах, ды даў яму спадчыну і выдзеліў яму ўдзел у дванаццаці пакаленнях.
27 І вывеў з яго чалавека міласэрнага, які знайшоў ласку на вачах усякага цела, —
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 44 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017