Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 49 Эклезіясціка 49 разьдзел

1 Памяць пра Ёзія — як састаў духмянасцей, зроблены мастацтвам гандляра фарбамі і мазямі;
2 у вуснах кожнага будзе салодкай, як мёд, памяць аб ім, ды як музыка на балі з віном.
3 Ён імкнуўся па волі Божай да разважнасці народа і знішчыў агіднасці бязбожнасці.
4 і ён накіраваў сваё сэрца да Госпада, і ў дні грахоў умацаваў пабожнасць.
5 Акрамя Давіда, Эзэхіі і Ёзіі ўсе дапускаліся граху;
6 бо цары Юды пакінулі закон Узвышняга ды пагардзілі страхам Божым;
7 бо аддалі сваё царства іншым, і сваю славу іншаму народу;
8 яны падпалілі выбраны горад свяцілішча і апустошылі вуліцы яго, як прадказаў Ярэмія.
9 Бо з ім блага абышліся, хоць ён ужо ва ўлонні маці быў пасвячоны на прарока, каб выварочваць, і вырываць, і нішчыць, ды зноў адбудоўваць, і адсаджваць, і ўзнаўляць.
10 Эзэкіэль, які ўбачыў бачанне хвалы, якую паказаў яму Ён у павозцы херубінаў.
11 Бо і ён успомніў аб ворагах пад відам дажджу і добра чыніў тым, якія трымаліся добрых дарог.
12 Ды хай косці дванаццаці прарокаў выпусцяць атожылкі са свайго месца; бо ўзмацнілі Якуба і адкупілі іх моцнаю надзеяй.
13 Як узвялічыць маем Зарабабеля? Бо і ён — як пярсцёнак на правай руцэ;
14 таксама і Ешуа, сын Ёзэдэка. Яны ў днях сваіх пабудавалі дом і ўзвялічылі святы храм Госпаду, прызначаны на вечную славу.
15 І аб Нэгэмію — памяць на доўгі час; узвёў ён нам разваленыя муры, і паставіў брамы і запоры; ён узвёў нашыя дамы.
16 Ніхто не быў створаны на зямлі такі, як Гэнох; бо і ён быў узяты з зямлі.
17 Не нарадзіўся такі чалавек, як Язэп, галава братоў, апора народа;
18 І яго косці наведваліся ды па смерці праракавалі.
19 Сэт і Сэм набылі славу ў людзей, ды па паходжанні над усімі жывымі стварэннямі — Адам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 49 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017