Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 40 Эклезіясціка 40 разьдзел

1 Вялікая справа створана ўсім людзям ды цяжкае ярмо для сыноў Адама; ад дня выхаду з улонняў іх маці аж да дня вяртання да маці ўсіх.
2 Думкі іх і страхі сэрца — выдумка чаканага дня смерці.
3 Пачынаючы ад таго, хто сядзіць на слаўным пасадзе, аж да таго, хто сядзіць, упакораны, на зямлі і ў попеле;
4 ад таго, хто носіць гіяцынт і вянец, аж да таго, хто адзяецца ў зрэбніцу, — для іх: абурэнне, зайздрасць, перапалох, непакой, і страх смерці, і нянавісць, і звадка.
5 І ў час адпачынку ў ложку начны сон змяняе розум яго,
6 Крыху, амаль зусім не мае адпачынку, вось таму ўва сне, як удзень, працуе,
7 напалоханы бачаннем сэрца свайго, як быццам той, хто ўцякаў з поля бою; абудзіўся ў час патрэбнага сну і дзівіцца, што няма ніякага страху.
8 Як бывае з кожным жывым — ад чалавека аж да жывёлы; і на грэшнікаў — у сем разоў болей:
9 да гэтага: смерць, кроў, звадка і меч двухбаковавостры, паражэнні, голад і прыгнёт і ўдары.
10 На ліхотнікаў створана ўсё гэта, ды праз іх прыйшло знішчэнне.
11 Усё, што з зямлі ўзята, — у зямлю вернецца, і ўсё, што з вады, — у мора вернецца.
12 Усякі дар сапсаванасці і несправядлівасці будзе знішчаны, а вернасць застанецца вечна.
13 Маёмасць несправядлівых, як ручай, высахне і, як грымоты вялікія, у ліўні прагрыміць.
14 Як той, хто адкрывае рукі свае, пацешыцца, так крывадушнікі загінуць да знішчэння.
15 Нашчадкі бязбожных не павялічаць парасткаў, і нячыстае карэнне — на вяршыні скалы.
16 Асака пры кожнай вадзе і на беразе ручая будзе касіцца хутчэй за ўсякую другую траву.
17 Ласка — як рай у дабраславенствах, і міласціна трывае вечна.
18 Хто жыве ў дастатку і ў працы — будзе жыць прыемна, і лепш за абаіх таму, хто знойдзе скарб.
19 Дзеці і збудаванне горада ўмацоўваюць імя, і вышэй за гэта будзе лічыцца чыстая жанчына.
20 Віно і музыка цешаць сэрца, і вышэй за гэтых абаіх — любоў да мудрасці,
21 флейта і псалтэрыён ствараюць мілую мелодыю, і вышэй абаіх — прыемная мова.
22 Красы і прыгажосці прагне вока, і вышэй іх абаіх зелень пасеваў.
23 Прыяцель і сябар сустракаюцца часам, і бліжэй іх абаіх — муж і жонка.
24 Браты і апекуны — у час бяды, і болей за іх абаіх выбаўляе міласціна.
25 Золата і срэбра ўмацоўваюць ногі, і вышэй іх цэніцца атрыманая парада.
26 Багацце і сіла падымаюць сэрца, і вышэй гэтага — страх Госпадаў.
27 У страху Госпадавым няма недахопаў, і няма патрэбы шукаць па-за ім дапамогі.
28 Страх Госпадаў як рай дабраславёны, і захаванне яго — вышэй усякай славы.
29 Сыне, у час жыцця твайго не жабруй; бо лепш памерці, чым жабраваць.
30 Чалавек, які глядзіць на чужы стол, — таго жыццё не лічыцца жыццём. Бо паганіць душу сваю чужой ежай;
31 а чалавек выхаваны і адукаваны гэтага ўсцеражэцца.
32 У вуснах бессаромнага чалавека салодкім пакажацца жабраванне, але ў нутры яго загарыцца агонь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 40 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017