Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 19 Эклезіясціка 19 разьдзел

1 Работнік п’яніца не ўзбагацее; і хто грэбуе малымі рэчамі, памалу ўпадзе.
2 Віно і жанчыны сапсуюць і разумных; і хто звяжацца з распусніцамі, прападзе: стане здабычай гнілля і чарвякоў.
3 Нахабная душа згубіць Госпада свайго; і будзе знята з ліку душа яго, і будзе пададзена ў вялікі прыклад.
4 Хто скора давярае — той легкадумны і будзе паніжаны; і хто грашыць супраць душы сваёй, хто яго апраўдае?
5 Хто цешыцца са злачыннасці — абняславіцца, а хто ненавідзіць напамін — будзе мець разбітае жыццё,
6 [Хто ацугляе язык свой — будзе жыць у супакоі, а хто ненавідзіць мнагаслоўе — усцеражэцца няшчасця.]
7 Ніколі не паўтарай слова ліхое і грубае, тады нічога не страціш.
8 Не кажы іх ані прыяцелю, ані ворагу, і калі ты даведаўся пра злачынства, не выкрывай,
9 бо пачуе ад цябе і будзе высцерагацца цябе і, як выкрывальніка граху, — будзе ненавідзець цябе.
10 Пачуў слова супраць блізкага свайго? Хай памрэ яно ў табе пры спадзяванні, што не разарве яно цябе.
11 Неразумны будзе цярпець ад слова такую муку, як парадзіха — ад дзіцяці;
12 Як страла, што ўваткнулася ў клуб цела, так слова ў сэрцы неразумнага.
13 Напамінай прыяцелю, каб часам не дапусціўся зла і не сказаў: «Не я зрабіў»; або калі зрабіў, каб зноў не паўтараў.
14 Напамінай блізкаму, каб часам не сказаў, і калі сказаў, каб часам не паўтарыў.
15 Напамінай прыяцелю, бо часта бывае паклёп,
16 ды не вер кожнаму слову. Ёсць той, хто грашыць языком, але не ад душы;
17 бо ці ёсць хто такі, каб не зграшыў сваім языком? Напамінай блізкаму перш, чым пагражаць яму будзеш,
18 ды дай месца закону Узвышняга. Усякая бо мудрасць — страх Божы, і ў ёй баяцца Бога, і ва ўсякай мудрасці — размяшчэнне Закону.
19 І не ёсць мудрасцю — веданне ліхоты, і няма парады ў разважнасці грэшнікаў.
20 Ёсць хітрасць, і гэта праклён, і бывае неразумны, які не разбіраецца ў мудрасці.
21 Лепшы чалавек, не маючы мудрасці і ў якога не хапае розуму, але богабаязны, чым вялікага розуму, і такі, які пераступае праз закон Узвышняга.
22 Ёсць хітрасць вялікая, але ліхая.
23 І ёсць такі, што адкідае ўдзячнасць, каб вынесці прысуд; ёсць такі, што выглядае прыгнечаным і зламаным душою, і нутро яго поўнае крывадушнасці.
24 І ёсць такі, што прыкідваецца вельмі пакорным; і ёсць такі, хто апускае свой твар ды прыкідваецца, што не чуе: дзе яго не ведаюць, возьме верх над табой.
25 Ды калі нястача сіл устрымае яго ад граху, дык, калі знойдзе магчымасць ліха рабіць, то зробіць злое.
26 З выгляду пазнаецца чалавек, і са знешнасці аблічча пазнаецца разумны чалавек:
27 склад цела, і адкрыццё зубоў пры ўсмешцы, і хада чалавека кажуць аб ім.
28 Бывае напамін несвоечасовы, і асуджэнне, што аказваецца нядобрым; і бывае, што маўчыць, але ён разумны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 19 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017