Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эклезіясціка 26 Эклезіясціка 26 разьдзел

1 Шчасны чалавек, які мае добрую жонку, бо падвоіцца лік дзён яго.
2 Добрая жонка радуе свайго мужа, і ён пражыве ў супакоі гады жыцця свайго.
3 Добрая жонка — гэта доля добрая; будзе яна дадзена мужу за добрыя ўчынкі, як тым, што баяцца Бога.
4 А ў багатых або бедных сэрца будзе здаволенае; кожны час твар іх будзе вясёлы.
5 Трох рэчаў баіцца маё сэрца; і што да чацвёртай — палохаецца маё аблічча:
6 даносу ў горадзе і зборышча народу,
7 паклёпу лгуна — цяжэйшае за смерць усё гэта;
8 боль сэрца і боль: жанчына зайздросціць жанчыне;
9 ды бізун языка, што да ўсяго дакранаецца.
10 Як ярмо валовае, што рухаецца, так і ліхая жонка; хто бярэ яе — як быццам той, хто хапае скарпіёна.
11 Жанчына п’яніца — гэта вялікая знявага, і ганьба, і сорам яе не схаваецца.
12 Распуснасць жанчыны пазнаецца па пыхлівасці вачэй і па павеках яе.
13 Над дачкой бессаромнай пастаў варту, каб яна, знайшоўшы нагоду, не выкарыстала яе для сябе.
14 Сцеражыся ўсякай непачцівасці вачэй яе; не дзівіся, калі цябе занядбае.
15 Як засмягшы падарожнік адкрые вусны ля крыніцы, ды будзе піць усякую ваду, што побач, так і яна будзе сядзець каля кожнага слупа, і перад кожнай стралой адкрые калчан, дакуль хапае.
16 Прывабнасць жонкі будзе радаваць яе мужа, і ўтлушчыць яго косці — выхаванасць яе.
17 Дарам Божым з’яўляецца
18 разумная жанчына і маўклівая; нішто не заменіць выхаванае душы.
19 Ласка над ласкаю — жанчына святая і сціплая,
20 а ўсякае ўзважванне не вартае ўстрыманай душы.
21 Як сонца, узыходзячае на самых вышынях Бога, так прыгажосць добрай жанчыны — у прыбранні яе дома.
22 Як святло, што свеціць над святым каганцом, так прыгажосць аблічча — ва ўстойлівай постаці;
23 залатыя калоны на срэбраных падножжах — прыгожыя ногі на цвёрдых ступнях жанчыны.
24 Асновы вечныя на цвёрдай скале і прыказанні Божыя — у сэрцы святой жанчыны.
25 Дзве рэчы засмуцілі маё сэрца, і трэцяя — выклікае ўва мне гнеў:
26 калі ваяру не хапае сілы, і калі разумным чалавекам пагарджаюць,
27 і калі хто ад справядлівасці пераходзіць да граху; Бог падрыхтуе яго пад меч.
28 Дзве рэчы паказаліся для мяне цяжкімі і небяспечнымі: купцу цяжка ўсцерагчыся ад нядбайнасці, і гандляр не будзе апраўданы ад грахоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха), 26 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017