Біблія Чарняўскага 2012 50

Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2012
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Сымон, сын Оніі, першасвятар, ён пры сваім жыцці паправіў дом і ў днях сваіх узмацаваў святыню.
 
Таксама ім было пабудавана ўзвышнае месца для святыні — высокі падмурак для сцяны святыні.
 
У яго дні быў выраблены вадаём для вады, сажалка — як паверхня таго [меднага] мора.
 
Ён ухаваў народ свой ад рабаўніка і ўзмацаваў горад ад асады.
 
Як велічна выглядаў, калі глядзеў з палаткі, пры выхадзе з Дома Заслоны!
 
Быццам ранняя зорка сярод воблакаў, і як месяц у поўні ў днях свята,
 
і як сонца, што ззяе над святыняй Божай.
 
Як вясёлка, што блішчыць між воблакаў славы, і як кветка ружы ў час вясны, і як лілея пры крыніцы, і як кветка Лібана ў час лета,
 
і як зіхатлівы агонь і кадзіла, палаючы на агні,
 
і як каваная залатая пасудзіна, аздобленая рознымі каштоўнымі камянямі,
 
як дрэўца аліўкавае, што дае плады, і як кіпарыс, што падняўся пад воблакі, калі адзяваў ён пачэсныя шаты і ўбіраўся дзеля павелічэння пышнасці.
 
Калі прыступаў ён да святога ахвярніка, даваў славу бакавой сцяне свяцілішча.
 
І калі прымаў з рук святароў ахвярныя часткі, і сам стаяў каля ахвярніка, і кругом яго — світа братоў, выглядаў, як атожылак кедра на гары Лібана,
 
і кругом яго стаялі, як галінкі пальмаў, усе сыны Аарона ў сваёй славе.
 
Ахвяра ж Госпадава ў іх руках на віду ўсяго сходу Ізраэля, і, спаўняючы службу пры ахвярніку да заканчэння, каб правільна прынесці ахвяру Усемагутнаму.
 
Ён працягнуў руку сваю да ахвярнага ўзлівання, і адпіў ад вінаграднай крыві;
 
і выліў на падножжа ахвярніка, на прыемны пах Узвышняму Валадару.
 
Тады сыны Аарона загаманілі, затрубілі ў каваныя трубы, і паднялі вялікі гоман на памяць перад Богам Узвышнім.
 
Затым усе людзі разам з паспехам падалі на твар на зямлю, каб пакланіцца Госпаду Богу свайму, і памаліцца Усемагутнаму, Богу Узвышняму.
 
І, спяваючы, выхвалялі яго сваімі галасамі, і магутным рэхам адбіваўся мілагучны спеў.
 
І маліў народ Госпада Узвышняга і Міласэрнага аж пакуль спынілася хваленне Госпада; і яны споўнілі свой абавязак.
 
Затым, сыходзячы, падняў рукі свае на ўвесь сход сыноў Ізраэля, даць сваімі вуснамі дабраславенне Госпада, ды каб цешыцца Яго імем;
 
і паўторна падаў народ на твары свае, каб атрымаць дабраславенне Узвышняга.
 
І цяпер дабраславіце Бога сусвету, Які вялікія спраўляе рэчы на зямлі ўсёй, ад улоння маці нашае ўзвялічваючы дні нашыя і робячы з намі паводле Сваёй міласэрнасці.
 
Хай дасць нам радасць сэрца і хай настане мір у Ізраэлі ў наш час і ў векі вечныя;
 
каб верыў Ізраэль, што міласэрнасць Божая з намі, каб вызваляў нас у нашыя дні.
 
Душа мая ненавідзіць два народы, трэці ж не ёсць народ:
 
ён пражывае на гары Сэір, і філістынцаў, і прабываючых у Сіхэме, — народ неразумны.
 
Навуку мудрасці і выхавання апісаў я ў гэтай кнізе — Ісус, сын Сіраха, ерузалімец, які выліў мудрасць з сэрца свайго.
 
Шчасны, хто займецца гэтымі павучэннямі; хто ўкладвае іх у сваё сэрца — будзе заўсёды мудрым.
 
Калі бо так будзе рабіць, усё зможа, бо страх Госпадаў — шлях яго.