Біблія Чарняўскага 2012 49
Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2012
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
Памяць пра Ёзія — як састаў духмянасцей, зроблены мастацтвам гандляра фарбамі і мазямі;

у вуснах кожнага будзе салодкай, як мёд, памяць аб ім, ды як музыка на балі з віном.

Ён імкнуўся па волі Божай да разважнасці народа і знішчыў агіднасці бязбожнасці.

і ён накіраваў сваё сэрца да Госпада, і ў дні грахоў умацаваў пабожнасць.

Акрамя Давіда, Эзэхіі і Ёзіі ўсе дапускаліся граху;

бо цары Юды пакінулі закон Узвышняга ды пагардзілі страхам Божым;

бо аддалі сваё царства іншым, і сваю славу іншаму народу;

яны падпалілі выбраны горад свяцілішча і апустошылі вуліцы яго, як прадказаў Ярэмія.

Бо з ім блага абышліся, хоць ён ужо ва ўлонні маці быў пасвячоны на прарока, каб выварочваць, і вырываць, і нішчыць, ды зноў адбудоўваць, і адсаджваць, і ўзнаўляць.

Эзэкіэль, які ўбачыў бачанне хвалы, якую паказаў яму Ён у павозцы херубінаў.

Бо і ён успомніў аб ворагах пад відам дажджу і добра чыніў тым, якія трымаліся добрых дарог.

Ды хай косці дванаццаці прарокаў выпусцяць атожылкі са свайго месца; бо ўзмацнілі Якуба і адкупілі іх моцнаю надзеяй.

Як узвялічыць маем Зарабабеля? Бо і ён — як пярсцёнак на правай руцэ;

таксама і Ешуа, сын Ёзэдэка. Яны ў днях сваіх пабудавалі дом і ўзвялічылі святы храм Госпаду, прызначаны на вечную славу.

І аб Нэгэмію — памяць на доўгі час; узвёў ён нам разваленыя муры, і паставіў брамы і запоры; ён узвёў нашыя дамы.

Ніхто не быў створаны на зямлі такі, як Гэнох; бо і ён быў узяты з зямлі.

Не нарадзіўся такі чалавек, як Язэп, галава братоў, апора народа;

І яго косці наведваліся ды па смерці праракавалі.

Сэт і Сэм набылі славу ў людзей, ды па паходжанні над усімі жывымі стварэннямі — Адам.