Да Каласянаў 3 разьдзел
Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Праваслаўнай Царквы
Дык, калі вы ўскрэсьлі з Хрыстом, шукайце-ж узгорнага, гдзе́ Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
Дык вось, калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, то шукайце вы́шняга, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
аб узгорным думайце, а не аб зямным,
пра вы́шняе думайце, а не пра зямное.
бо вы паме́рлі, і жыцьцё вашае пахавана з Хрыстом у Богу;
Бо вы памерлі, і жыццё ваша схавана з Хрыстом у Богу;
калі-ж зьявіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тагды і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.
калі я́віцца Хрыстос, жыццё ваша, тады і вы будзеце я́ўлены з Ім у славе.
Дык мярцьвіце чле́ны вашыя, што на зямлі: блуд, нячыстасьць, юр, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць балванахвальства,
Дык умярцвіце зямныя члены вашы: блуд, нечыстату, страсць, ліхую пажадлівасць і хцівасць, якая з’яўля́ецца ідаласлужэ́ннем, —
за што гне́ў Божы прыходзіць на сыноў няслухмянства,
за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў праціўле́ння;
сярод якіх і вы калісь хадзілі, як жылі міжы імі.
гэта і вы не́калі рабілі, калі жылí сярод іх.
А цяпе́р і вы адкіньце ўсё: гне́ў, ярасьць, злосьць, лаянку, сорамныя словы з вуснаў вашых;
Цяпер жа вы адкíньце ўсё: гнеў, ярасць, злосць, блюзнерства, брыдкаслоўе вуснаў вашых;
не брашыце адзін аднаму, скінуўшы з сябе́ старога чалаве́ка з учынкамі яго
не лжы́це адно аднаму, бо вы знялí з сябе старога чалавека з учы́нкамі яго
і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні на ўзор Стварыўшага яго,
і апрану́ліся ў новага, які абнаўляецца дзеля пазнання паводле вобраза Стваральніка яго,
гдзе́ няма Грэка і Юдэя, абрэзаньня і неабрэзаньня, барбара, Скіфа, раба, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.
дзе няма ні Эліна, ні Іудзея, ні абрэ́зання, ні неабрэ́зання, ні ва́рвара, ні Скіфа, ні раба, ні свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос.
Дык апране́цеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя, міласэрдзем, дабратой, ціхой мудрасьцяй, ласкавасьцяй, доўгацярплівасьцяй,
Дык апранíцеся як абра́ннікі Божыя, святы́я і ўзлю́бленыя, у сардэчную спага́длівасць, добрасць, пакорнаму́драсць, лагоднасць, доўгацярплíвасць,
це́рпячы адзін аднаго і выбачаючы сабе́, калі хто да каго ма́е жаль: як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.
ста́вячыся цярпліва адно да аднаго і прабача́ючы ўзаемна, калі хто на каго ма́е кры́ўду: як Хрыстос праба́чыў вам, так і вы.
А па-над усім — (апрануўшыся) любоўю, якая ёсьць злучэньне дасканаласьці,
А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая з’яўляецца суку́пнасцю даскана́ласці;
і няхай у сэрцах вашых гаспадаруе мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным це́ле; ды будзьце ўдзячнымі.
і няхай валада́рыць у сэ́рцах вашых мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; і будзьце ўдзячнымі.
Слова Хрыстовае няхай асядае ў вас багата, у ўсякай мудрасьці: навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі і гымнамі і духоўнымі пе́сьнямі, у ласцы сьпяваючы ў сэрцах вашых Госпаду.
Слова Хрыстова няхай жыве ў вас ва ўсім яго багацці, з усякаю мудрасцю; навучайце і настаўляйце на розум адно аднаго псалмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі, з удзячнасцю спяваючы ў сэрцах вашых Госпаду.
І ўсё, што-б вы ні рабілі, словам або дзе́лам, усё рабе́це ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
І ўсё, што б вы ні рабілі словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Іісуса Хрыста, дзя́куючы Богу і Айцу праз Яго.
Жонкі, слухайцеся мужоў вашых, як прыстойна ў Госпадзе.
Жонкі, падпарадко́ўвайцеся сваім мужам, як нале́жыць у Госпадзе.
Мужы, любе́це жанок і ня будзьце для іх прыкрымі.
Мужы́, любíце жонак вашых і не будзьце жорсткімі да іх.
Дзе́ці, будзьце паслухмянымі бацьком у-ва ўсім, бо гэтае ўгодна Госпаду.
Дзеці, слухайцеся бацькоў ва ўсім, бо гэта ўгодна Госпаду.
Айцы, не раздражняйце дзяце́й вашых, каб яны не ўпадалі на духу.
Бацькі, не раздражня́йце дзяцей вашых, каб яны не па́далі духам.
Рабы, у ўсім слухайцеся паноў водле це́ла, паслугуючы не на вачох толькі, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце́ сэрца, баючыся Бога.
Рабы, ва ўсім слу́хайцеся гаспадароў вашых па плоці, не напаказ слу́жачы, як чалавекаўго́днікі, а ў шчы́расці сэ́рца, баючы́ся Бога.
І ўсё, што-б ні рабілі, рабе́це ад душы, як для Госпада, а не для людзе́й,
І ўсё, што б ні рабілі вы, рабіце ад душы́, як для Госпада, а не як для людзей,
ве́даючы, што ад Госпада атрымаеце нагароду спадчыны: бо служыце Госпаду Хрысту.
ведаючы, што ад Госпада ва ўзнагароду атрыма́еце спадчыну, бо вы слу́жыце Госпаду Хрысту.
А хто крыўдзіць, атрымае водле зробленае крыўды: бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.
А хто няпра́веднае чы́ніць, той атрыма́е паводле сваёй няпра́веднасці, без зважа́ння на асобу.