Псалтыр 110 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча

 
 

Псальм Давідавы.Казаў Госпад Валадару майму: Сядай праваруч Мяне, пакуль ворагаў тваіх пакладу за падножжа пад стопы твае!
 

Бэрла сілы тваёй пашле Госпад з Сыону: царствуй сярод тваіх ворагаў!
 

Народ твой у дзень перамогі тваёй зьбярэцца ў аздобе сьвятой самахоць; як раса із улоньня сьвітаньня, народзяцца дзеці твае.
 

Госпад пакляўся й не пашкадуе: Ты навекі сьвяшчэньнік па ўставу Мэльхісэдэка.
 

Праваруч цябе Госпад у дзень гневу Свайго пакрышыць цароў,
 

будзе народы судзіць, дый усё напоўніцца трупамі. Ён галаву скрышыць, што пануе над многімі землямі.
 

Па дарозе нап’ецца з патоку й уздыме галаву.