Да Каласянаў 4 разьдзел

Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Яна Пятроўскага

 
 

Гаспадары, абыходзьцеся з рабамі справядліва і роўна, ведаючы, што і ў вас ёсць Гаспадар у небе.
 

Будзьце настойлівыя ў малітве, і нядрэмныя ў ёй з падзякаю,
 

молячыся адначасова і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы для слова, каб абвяшчаць таямніцу Хрыстову, з-за якой я і зняволены,
 

каб я адкрыў яе, як трэба мне абвяшчаць.
 

Абыходзьцеся мудра з тымі, што да нас не належыць, выкарыстоўваючы кожную хвіліну7.
 

Ваша слова няхай заўсёды будзе з ласкаю, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як трэба вам адказваць кожнаму.
 

Аб усім, што да мяне, скажа вам Тыхік, улюбёны брат і верны слуга і супрацоўнік разамса мною ў Госпадзе,
 

якога я паслаў да вас якраз дзеля гэтага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў вашы сэрцы,
 

з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны раскажуць вам пра ўсё, што тут.
 

Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мною, і Марк, стрыечны брат Варнавы, (пра якога вы атрымалі наказ: калі прыйдзе да вас, прыміце яго),
 

і Ісус, называны Юстам; яны адзіныя з абрэзаных мае супрацоўнікі для царства Божага, што сталі мне ўцехаю.
 

Вітае вас Эпафрас з вашых, слуга Хрыста Ісуса, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалыя і напоўненыя перакананасцю ва ўсёй волі Божай.
 

Боя сведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасць аб вас і тых, хто ў Лаадыкіі і тых, хто ў Гіераполі.
 

Вітае вас Лука, улюбёны доктар, і Дымас.
 

Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфаса, і яго хатнюю царкву.
 

А калі гэты ліст будзе прачытаны ў вас, зрабіце так, каб ён быў прачытаны і ў царкве лаадыкійцаў, а тое, што з Лаадыкіі, каб і вы прачыталі.
 

І скажыце Архіпу: «Глядзі за служэннем, якое ты прыняў у Госпадзе, каб ты яговыконваў».
 

Прывітанне — маёю рукою, Паўлавай. Памятайце пра мае кайданы. Божая ласка няхай будзе з вамі. [Амін].