Асіі 9 разьдзел
Кніга прарока Асіі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
Не весяліся, Ізраелю, да захапленьня, як люды; бо ты адышоў, бязулячы, ад Бога свайго; ты палюбіў заплату на кажнай малатаўні збожжа.
Малатаўня а таўчэльня ня будуць жывіць іх, і віннны сок адмовіцца ад яго.
Ня будуць яны жыць на зямлі СПАДАРОВАЙ, але Яхрэм зьвернецца да Ягіпту і будзе есьці нячыстае ўв Асыры.
Ня будуць узьліваць віна СПАДАРУ ані будуць прыемныя Яму. Аброкі іхныя будуць ім, як хлеб жалобы, усі, што ядуць яго, будуць сплюгаўлены, бо хлеб за душу іхную ня ўвыйдзе ў дом СПАДАРОЎ.
Што вы будзеце рабіць у дзень прызначанага сьвята і ў дзень сьвята СПАДАРОВАГА?
Бо, гля, яны адходзяць ад зьнішчэньня; Ягіпет зьбярэць іх; Мэмфіс пахавае іх; жаданае імі срэбра спадзець крапіве; цернь будзе ў буданох іхных.
Прышлі дні даведаньня, прышлі дні адплаты; даведаецца Ізраель, што прарока дурны, натханы муж здурнелы з прычыны множасьці бяспраўя твайго й вялікае ненавіднасьці.
Яхрэм — вартаўнік ля Бога майго, прарока — пасадка паляўнічага на птушкі на ўсіх дарогах ягоных, нянавіднасьць у доме Бога ягонага.
Глыбака папсаваліся, як за дзён Ґівеі; Ён успомне бяспраўе іхнае, даведаецца да грахоў іхных.
Як віно на пустыні, знайшоў Я Ізраеля; як першую садавіну на фізе на пачатку яе, Я бачыў айцоў вашых; яны прышлі да Ваал-Пеора і адлучыліся да сораму, і сталі абрыдамі, як тыя, каго яны любілі.
Слава Яхрэмава адляцела, як птушка: ані нараджэньня, ані цяжарнасьці, ані зачацьця.
Хоць яны й выкукабяць дзеці свае, Я адылі, спабуду іх выросласьці; бо й ім бяда, як Я адступлю ад іх.
Яхрэм, як Я бачу, пасаджаны, як Тыр, на прыемнай мясцовасьці; Яхрэм, адылі, павядзець дзеці свае да ўбіўцы.
Дай ім, СПАДАРУ! што дасі? дай ім ўлоньне, плод ськідаючае, і засохлыя пелькі.
Уся нягоднасьць іхная ў Ґілґале, і там Я зьненавідзіў іх за нягоднасьць учынкаў іхных; выжану іх із дому Свайго; ня буду болей любіць іх; усі князі іхныя бунтаўнікі.
Яхрэм выцяты; карэнь іхны ссох; ён ня дасьць плоду; але, хоць і родзе, Я заб’ю любовага ўлоньня іхнага.
Бог мой адкіне іх, бо яны ня слухалі Яго, і будуць бадзякамі меж народаў.