І сказала Лея: «На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі». І назвала імя ягонае Асэр.
І сыны Зільпы, нявольніцы Леі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія нарадзіліся ў яго ў Падан-Араме.
Дан і Нэфталі, Гад і Асэр.
А на гары Эваль для праклінаньня будуць стаяць Рубэн, Гад, Асэр, Завулён, Дан і Нэфталі.
Да Асэра сказаў: «Дабраслаўлёны Асэр між сынамі! Няхай ён будзе даспадобы братам сваім і няхай будзе мачыць у алеі нагу сваю.
Асэр ня выгнаў жыхароў Акко, Сідону, Ахлябу, Ахзібу, Гэльбы, Афэка і Рэхову.
І жыў Асэр сярод Хананейцаў, жыхароў той зямлі, бо ня выгнаў іх.
Гілеад адпачывае за Ярданам, а Дан як вандроўнік узыйшоў на караблі. Асэр жыве на беразе мора і пры затоках сваіх застаўся.
Дан, Язэп, Бэн’ямін, Нэфталі, Гад і Асэр.