Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЭНОХ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Энох» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім.

ЭНОХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох.

І нарадзіў Энох Ірада, а Ірад нарадзіў Мэхіяэля, а Мэхіяэль нарадзіў Мэтушаэля, а Мэтушаэль нарадзіў Лямэха.

І жыў Энох шэсьцьдзясят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха.

І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.

Энох, Мэтушэлях, Лямэх,

Пра іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: «Вось, ідзе Госпад з дзясяткамі тысячаў сьвятых Сваіх,

Вераю Энох быў перанесены, што ня ўбачыў сьмерці; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо перад перанясеньнем ягоным было засьведчана, што ён спадабаўся Богу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЭНОХА →