Быццё 4 верш » Быццё 4:17 — параўнанне перакладаў.

Быццё 4 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 4:17 / 4:17

Filter: all
І спазнаў Каін жонку сваю; і яна зачала і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад; і назваў горад імем сына свайго: Энох.

І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох.

І вось пазнаў Каін жонку сваю, і яна пачала, і нарадзіла Гэноха. І пабудаваў горад і назваў яго ад імя сына свайго — Гэнох.

І пазнаў Каін жонку сваю, і яна зацяжарыла і нарадзіла Гэноха. І збудаваў ён места; і назваў места імям сына свайго: Гэнох.

І спазнаў Ка́ін жонку сваю, і зацяжараўшы, нарадзіла Эно́ха. І спарудзіў места, і назваў места імем сына свайго Эно́х.

И позналъ естъ Каинъ жену свою, онаже зачала и по ро дила Еноха. И вделал Каинъ градъ, и назвалъ имя его именем сына своего — Енохъ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter