І маліў Майсей аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, палае гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў з зямлі Эгіпецкай сілаю вялікай і рукою моцнай?
І вы ведаеце сёньня тое, чаго ня ведаюць сыны вашыя, якія ня бачылі караньня ГОСПАДА, Бога вашага, велічы Ягонай, і моцнай рукі Ягонай, і ўзьнятага рамяна Ягонага,
і рабіць усе [дзеяньні] рукі моцнай і ўсе [дзеяньні] страшныя, якія ўчыніў Майсей на вачах усяго Ізраіля.
Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я буду валадарыць над вамі рукою моцнай і рамяном узьнятым, і з гневам страшным.
І Я выведу вас спаміж народаў, і зьбяру вас з земляў, у якія выгнаў вас, рукою моцнай і рамяном узьнятым, і з гневам страшным.