І пачуў Абрам, што ўзяты ў палон брат ягоны, і ўзброіў трыста васямнаццаць спраўных [слугаў] сваіх, народжаных у доме яго, і рушыў у пагоню аж пад Дан.
І пытаўся Саўл у Бога: «Ці ісьці ў пагоню за Філістынцамі? Ці Ты аддасі іх у рукі Ізраіля?» І не адказаў яму [Бог] у той дзень.
А ваяры Ізраіля і Юды падняліся, і ўзьнялі гармідар ваенны, і кінуліся ў пагоню за Філістынцамі аж да ўваходу ў даліну і да брамы Экрону. І трупы Філістынцаў ляжалі па дарозе ад Шаараіму аж да Гату і Экрону.
І калі ён прыняў Амасу з гасьцінца, кожны чалавек пайшоў за Ёавам у пагоню за Шэваю, сынам Біхры.
І войска Халдэйцаў кінулася ў пагоню за валадаром, і дагналі яго на раўніне каля Ерыхону, і ўсё войска ягонае пакінула яго.