Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ШАФАТА — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Шафата» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бокуна.

ШАФАТА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і Егу, сына Німшы, памажаш на валадара Ізраіля, а Элісэя, сына Шафата, з Абэль-Мэхолы, памажаш на прарока замест сябе.

І пайшоў адтуль [Ільля], і знайшоў Элісэя, сына Шафата. А ён араў, і дванаццаць параў валоў перад абліччам ягоным, і сам ён быў пры дванаццатай [пары]. І падыйшоў да яго Ільля, і кінуў на яго плашч свой.

І сказаў Язафат: «Ці няма тут прарока ГОСПАДАВАГА, каб праз яго спытаць ГОСПАДА?» І адказаў адзін са слугаў валадара Ізраіля, і сказаў: «Тут Элісэй, сын Шафата, які паліваў вадой рукі Ільлі».

І сказаў ён: «Няхай гэта і гэта зробіць мне Бог і яшчэ дадасьць, калі галава Элісэя, сына Шафата, застанецца на ім сёньня!»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ШАФАХ →