Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

СЛУХАЛІСЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «слухаліся» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЛУХАЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
“Ня ўбачаць гэтыя людзі, якія выйшлі з Эгіпту ў дваццаць гадоў і вышэй, зямлі, якую Я пад прысягай абяцаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, бо яны ня слухаліся Мяне,

акрамя Халева, сына Ефунны, Кенэзеяніна, і Егошуа, сына Нуна, бо яны слухаліся ГОСПАДА!”

І Ты трываў цярпліва іх шмат гадоў, і папярэджваў іх Духам Тваім праз прарокаў Тваіх, але яны ня слухаліся. І Ты аддаў іх у рукі народаў зямлі.

І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА.

Бо перад гэтымі днямі паўстаў Тэўда, кажучы пра сябе як пра некага, і да яго прыстаў лік мужоў каля чатырохсот; ён быў забіты, і ўсе, што слухаліся яго, расьцярушыліся і сталіся нічым.

Пасьля гэтага ў дні перапісу паўстаў Юда Галілеец і пацягнуў за сабою даволі народу; і ён загінуў, і ўсе, што слухаліся яго, рассыпаліся.

Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,

Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter