і сьвечнікі з чыстага золата: пяць сьвечнікаў з правага боку і пяць сьвечнікаў з левага боку насупраць Давіру, і кветкі, лямпы, шчыпцы з золата,
[золата] для сьвечнікаў залатых і для лямпаў іхніх залатых, вагою кожнага сьвечніка і лямпаў ягоных, і [срэбра] для сьвечнікаў срэбных, вагою кожнага сьвечніка і лямпаў ягоных, паводле прызначэньня кожнага сьвечніка,
І зрабіў дзесяць залатых сьвечнікаў, паводле пастановы, і паставіў у сьвятыні, пяць — з правага боку і пяць — з левага.
І я павярнуўся, каб пабачыць той голас, што гаварыў са мною, і, павярнуўшыся, убачыў сем залатых сьвечнікаў,
і сярод сямі сьвечнікаў — Падобнага да Сына Чалавечага, Які апрануты ў доўгую шату і падперазаны праз грудзі залатым паясом.
Тайна сямі зорак, якія ты бачыў у правіцы Маёй, і сямі сьвечнікаў залатых: сем зорак — гэта анёлы сямі цэркваў, а сем сьвечнікаў, якія ты бачыў, — гэта сем цэркваў.
Анёлу Эфэскае царквы напішы: “Гэта кажа Той, Які трымае сем зорак у правіцы Сваёй і Які ходзіць сярод сямі залатых сьвечнікаў: