Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АМНОНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Амнона» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча.

АМНОНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І паслаў Давід у дом да Тамар, кажучы: «Схадзі ў дом Амнона, брата твайго, і спячы яму смачную страву».

Але Абсалом вельмі прасіў яго, дык ён пусціў з ім Амнона і ўсіх сыноў цара.

І загадаў Абсалом паслугачам сваім, кажучы: «Глядзіце: калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона!” — і вы забіце яго! Не бойцеся; бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі людзьмі».

І зрабілі паслугачы Абсалома адносна Амнона, як ім загадаў Абсалом; і ўсе сыны цара, ускочыўшы, селі кожны на мула свайго і ўцяклі.

І перастаў дух цара гневацца на Абсалома, бо ўжо супакоіўся па смерці Амнона.

І пайшла Тамар у дом брата свайго Амнона; а ён ляжаў. Узяўшы муку, яна замясіла цеста і, зрабіўшы аладкі на яго вачах, яна спякла іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter