Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АРАЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «араць» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АРАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Два гады, як пачаўся голад на зямлі, а яшчэ застаецца пяць гадоў, у якіх нельга будзе ані араць, ані жаць.

Шэсць дзён працуй, а ў дзень сёмы пакінь нават араць і жаць.

З-за холаду гультай не хацеў араць; таму ён будзе жабраваць летам, а яму ніхто не дасць.

Эфраім — навучаная цялушка, што любіць малацьбу. Я Сам ускладу ярмо на сытую шыю яго, сам Эфраіма запрагу, араць будзе Юда, Якуб жа баранаваць будзе.

Ці гэта не сказаў адносна нас? Так, дзеля нас напісана, што араты павінен з надзеяй араць і малацьбіт [малоціць] з надзеяй атрымаць, на што спадзяецца.

Сэрца яго будзе занятае тым, каб араць барозны, і начамі будзе думаць пра пашу для кароў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter