Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АСЛІЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «асліца» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: праваслаўным.

АСЛІЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі асліца заўважыла Анёла Госпадава, што стаяў на дарозе, выцягнуўшы меч у руцэ сваёй, сышла з дарогі і пайшла ў поле. Калі Балаам ударыў яе і захацеў павярнуць яе на дарогу,

Калі асліца ўбачыла Анёла Госпадава, яна прыціснулася да мура і зашчаміла нагу седака. Ён жа пачаў яе біць ізноў;

І калі асліца ўбачыла Анёла Госпадава, што стаяў, лягла яна пад ногі седака; ён, узлаваны, яшчэ мацней біў бакі яе палкаю.

Асліца сказала: «Ці ж я не твая асліца, на якой ездзіш ад пачатку да сённяшняга дня? Скажы: ці рабіла я табе калі-небудзь штосьці падобнае?» А ён кажа: «Ніколі».

І, бачачы мяне, асліца тры разы ўхілялася ад мяне; і каб не ўхілялася, забіў бы цябе, а яе пакінуў бы жывою».

Дзікая асліца, прывыкшы да пустыні, у пажаданні душы сваёй уцягвае паветра; жарсць яе хто стрымае? Усе тыя, хто яе шукаюць, не спрацуюцца, у час месячніцы яе знойдуць яе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter