Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАЦЬКОЎСКІХ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бацькоўскіх» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

БАЦЬКОЎСКІХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Па трох днях запрасіў Паўла да сябе паважаных юдэяў. І, калі яны сабраліся, казаў ім: «Мужы браты! Не зрабіў я нічога ані супраць народа, ані супраць бацькоўскіх звычаяў, але як вязень быў выдадзены з Ерузаліма ў рукі рымлянаў,

і вылучаўся ў юдэйстве між многімі аднагодкамі ў родзе сваім, з’яўляючыся найбольш руплівым аб бацькоўскіх традыцыях сваіх.

Але праз невялікі час цар паслаў аднаго старога з Атэнаў, каб змушаў юдэяў адступаць ад законаў бацькоўскіх і не жыць па законах Божых;

Антыёх жа падумаў, што ім пагарджаюць, і ў гэтых словах падазраваў знявагу, калі самага маладзейшага, які яшчэ заставаўся, угаворваў не толькі словамі, але і клятвай сцвярджаў, што, калі ён адвернецца ад бацькоўскіх законаў, зробіць яго багатым і шчаслівым, і нават будзе мець яго прыяцелем ды даручыць яму пачэсную службу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter