Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЛЮЗНІЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «блюзніць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: каталіцкім.

БЛЮЗНІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І хто зблюзніць супраць імя Госпада, будзе пакараны смерцю. Увесь сход укамянуе яго, ці ён будзе прышэлец, ці тутэйшы. Хто блюзніць на імя Госпада, той будзе пакараны смерцю.

Можа, твой Госпад Бог пачуе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар яго, цар асірыйцаў, каб блюзніць на Бога жывога, ды пакарае за словы, якія чуў Госпад, Бог твой; дык уздымі малітву за астатніх”».

І вось, некаторыя з кніжнікаў сказалі самі сабе: «Ён блюзніць».

«Што Ён кажа? Блюзніць! Хто можа дараваць грахі, калі не Сам Бог?»

І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Хто Ён, што блюзніць? Хто можа грахі дараваць, апрача аднаго Бога?»

а перад усім тых, што ідуць за целам у нячыстай пажадлівасці і пагарджаюць начальствам; нахабнікаў, пыхліўцаў, што не баяцца блюзніць на вышэйшых,

з якіх Гіменэй і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не блюзніць.

І адчыніў ён пашчу сваю ў блюзненнях на Бога, каб блюзніць на імя Яго, і палатку Яго, і на тых, што жывуць у небе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter