Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАПАМАЖЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дапамажы» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАПАМАЖЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Абсалом адказаў Ёабу: «Я пасылаў да цябе, просячы, каб ты прыйшоў да мяне і каб паслаць цябе да цара, каб ты сказаў яму: “Навошта я вярнуўся з Гэсура? Лепш было мне яшчэ там прабываць”. Дык прашу цябе, дапамажы мне ўбачыць аблічча цара; калі ёсць яшчэ правіннасць, хай ён заб’е мяне».

і прызваў Аса Госпада, Бога свайго, і сказаў: «Госпадзе, для Цябе ніякай розніцы, ці Ты дапаможаш моцнаму, ці бяссільнаму; дапамажы нам, Госпадзе, Божа наш. У Табе бо і ў Тваім імю маючы надзею, выйшлі мы супраць такой вялікай сілы. Госпадзе, Ты Бог наш, не пераможа Цябе чалавек».

Дык пайшоў Мардахэй ды зрабіў усё, што загадала яму Эстэр. 17а Мардахэй жа раздзёр адзенне сваё, і разаслаў зрэбніцу, і ўпаў тварам сваім на зямлю перад старэйшынамі народа з ранку аж да вечара, 17б і сказаў: «Дабраславёны Ты, Божа Абрагама, і Божа Ізаака, і Божа Якуба, 17в Госпадзе, Госпадзе Усемагутны, Уладару, бо ўсё ва ўладзе Тваёй, і няма нікога, хто б волі Тваёй мог супрацівіцца, калі б рашыў Ты збавіць Ізраэль. 17г Ты бо стварыў неба і зямлю і ўсё, што ёсць цудоўнага ў прасторы неба, 17д Ты — Госпад усяго; і няма нікога, хто супрацівіўся б Тваёй магутнасці. 17дж Ты ведаеш, Госпадзе, што я ахвотна ўпаў бы да ступняў ног Амана, каб выратаваць Ізраэль, 17дз але гэтага я не ўчыніў, каб не падняць славы чалавека вышэй славы Бога майго, і не буду пакланяцца нікому іншаму, але толькі Табе, Госпадзе, Божа мой. 17е І не раблю гэтага ані з пыхі, ані з пажадання славы, Госпадзе. Пакажыся, Госпадзе; аб’явіся, Госпадзе! 17ё І цяпер, Госпадзе Валадару, Божа Абрагама, Божа Ізаака і Божа Якуба, пашкадуй Свой народ, бо ворагі нашыя хочуць знішчыць нас і загубіць Тваю спадчыну. 17ж Не пагарджай спадчынай Тваёй, якую выкупіў Сабе з зямлі Егіпецкай. 17з Выслухай маё маленне і міласцівы будзь да спадчыны Тваёй; і перамяні смутак наш у радасць, каб, будучы пры жыцці, славілі мы імя Тваё, Госпадзе, і каб не закрываў Ты вуснаў, што хваляць Цябе». 17і Таксама ўвесь Ізраэль з усіх сіл сваіх прызываў Госпада, таму што немінучая смерць стаяла перад вачамі яго. 17й Эстэр царыца таксама ўцякала да Госпада, пранятая страхам смерці, бо пагражала яна і ёй. 17к І калі зняла шаты славы, то апранулася ў адзенне жалобнае, і замест духмянасцей пасыпала галаву сваю попелам і цела сваё ўпакорыла дужа, радасныя аздобы замяняючы распушчанымі валасамі і пастамі. 17л І пала на зямлю з паслугачкамі сваімі, і праляжала ад раніцы аж да вечара, молячыся: 17м «Божа Абрагама, і Божа Ізаака, і Божа Якуба, — дабраславёны Ты. Заступіся за мяне, адзінокую і не маючую абаронцы, акрамя Цябе, Госпадзе, 17н бо небяспека ў маёй ёсць руцэ. 17о Я пачула з кніг продкаў маіх, Госпадзе, што Ты збярог Ноя ў вадзе патопу. 17п Я пачула з кніг продкаў маіх, Госпадзе, што Ты Абрагаму з трымастамі васемнаццаццю людзьмі аддаў дзевяць цароў. 17р Я пачула з кніг продкаў маіх, Госпадзе, што Ты Ёну з нутра рыбы вызваліў. 17с Я пачула з кніг продкаў маіх, Госпадзе, што Ты Ананію, Азарыю і Місаэля ад печы вогненнай вызваліў. 17т Я пачула з кніг продкаў маіх, што, Госпадзе, Ты Даніэля з ямы львоў вызваліў. 17у Я пачула з кніг продкаў маіх, Госпадзе, што Ты злітаваўся над Эзэхіем, царом юдэяў, на смерць асуджаным, калі ён Цябе аб жыцці прасіў, і Ты яму даў жыцця на пятнаццаць гадоў. 17ў Я пачула з кніг продкаў маіх, Госпадзе, што Ты Ганне, якая прасіла ў жаданні душы, даў нарадзіць сына. Госпадзе, што Ты ўсіх, хто Табе падабаецца, вызваляеш назаўсёды. 17х І цяпер дапамажы мне, адзінокай і не маючай анікога, акрамя Цябе, Госпадзе, Божа мой! 17ц Ты ведаеш, што паслугачка Твая брыдзіцца ложкам неабрэзаных. 17ч Божа, Ты ведаеш, што я не ела са стала ідалаў і не піла віна з ахвяр іх вадкіх. 17ш Ты ведаеш, што ад дня майго перамяшчэння не цешылася я, Госпадзе; адно толькі Табою. 17ы Ты ведаеш, Божа, што ад таго часу, калі нашу ўбор гэты на галаве сваёй, брыджуся ім, як лахманом, які забруджаны кроўю [звычайнага ў жанчын], і не апранаю яго ў шчаслівы час. 17ь І цяпер прыйдзі да мяне, сіраты, і ўкладзі ў вусны мае слова мілае на віду льва ды зрабі мяне прывабнай перад ім; і абярні сэрца яго ў нянавісць да таго, хто нападае на нас, на загубу яму і тым, што спрыяюць яму. 17э А нас вызвалі з рукі нашых ворагаў; перамяні наш плач у радасць і смутак наш — у супакой. 17ю Цікуючых жа на спадчыну Тваю, Божа, пастаў, як узор. 17я Аб’явіся, Госпадзе; пакажыся, Госпадзе!»

А яна падышла і пакланілася Яму, кажучы: «Госпадзе, дапамажы мне!»

Адразу бацька хлопчыка, плачучы, гаварыў уголас: «Веру, Госпадзе, дапамажы майму недавер’ю».

І тут уночы Паўлу адкрылася ў з’яве: нейкі мацэдонец стаў перад ім і прасіў яго, кажучы: «Прыйдзі ў Мацэдонію, дапамажы нам!»

Дзеля прыказання дапамажы беднаму і з прычыны яго беднасці не адпусці яго з пустымі рукамі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter