Адно крыло херубіна мела пяць локцяў, і другое крыло мела таксама пяць локцяў, гэта значыць, ад канца аднаго крыла да канца другога крыла было дзесяць локцяў.
І паставіў ён херубінаў у сярэдзіне ўнутранай часткі святыні; а крылы херубінаў былі раскінуты так, што крыло аднаго датыкалася да адной сцяны, а крыло другога датыкалася да другой сцяны; а другія крылы зыходзіліся ў сярэдзіне святыні крыло з крылом.
Крылы херубінаў распасцёр на дваццаць локцяў, так што адно крыло мела пяць локцяў і дасягала сцяны дома, і другое крыло, што мела пяць локцяў, дакраналася да крыла другога херубіна.
Падобна і крыло другога херубіна мела пяць локцяў і дакраналася да сцяны, ды другое яго крыло было пяць локцяў і дакраналася да крыла другога херубіна.
І Дэмэтрый даведаўся, што Міканор і войска яго ў баі палі, ды зноў паслаў Бакхіда і Альцыма ў зямлю Юдэйскую і разам з імі правае крыло войска.
і правае крыло было імі разбіта, і пераследаваў іх аж да гары Азот.
І тыя, што былі на левым крыле, як убачылі, што правае крыло было разбіта, пайшлі ззаду услед за Юдам і яго ваярамі.