Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МЕНШЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «меншы» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МЕНШЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Але бацька, пярэчачы, сказаў: «Ведаю, сын мой, ведаю, і гэты таксама стане народам і памножыцца, але брат яго меншы большым будзе за яго, і патомства яго разрасцецца ў мноства плямёнаў».

Бо вось, Госпад дасць загад і разваліць большы дом у руіны, а меншы дом у трэшчыны.

Сапраўды кажу вам: не паўстаў сярод народжаных жанчынамі большы за Яна Хрысціцеля; але той, хто меншы ў Валадарстве Нябесным, большы за яго.

Але вы не так: і хто ў вас большы, хай будзе як меншы, і правадыр — як паслугач.

Я стаўся неразумным, хвалячыся, бо вы прымусілі мяне! Гэта вам бы належала мяне хваліць, бо нічым я не меншы за вялікіх Апосталаў, хоць я нічога не варты.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter