Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МУДРЫМІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «мудрымі» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

МУДРЫМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і пагавары з усімі мудрымі сэрцам, каго надзяліў Я духам разважнасці, каб справілі шаты Аарону, у якіх, пасвячоны, ён будзе служыць Мне.

Дзеля таго хай шануюць Яго людзі, бо не паглядзіць Ён на ўсіх тых, што здаюцца сабе мудрымі сэрцам».

слухайце настаўленне і будзеце мудрымі, і не адкідайце яго.

Хто з мудрымі ходзіць — будзе мудрым, а сябар бязглуздых зробіцца ліхім.

У той час узрадаваўся Ісус у Духу і сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпад неба і зямлі, што закрыў гэта перад мудрымі і прадбачлівымі і адкрыў гэта малым; так, Ойча, бо так спадабалася Табе.

Будзьце між сабой аднадумцамі, не сягайце думкамі высока, але ідзіце ўслед за пакорлівымі. Не будзьце мудрымі самі з сабой.

Бо ваша паслухмянасць вядома ўсім. Дык радуюся за вас, але прагну, каб вы былі мудрымі на дабро і беззаганнымі ў ліхім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter