Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАЧНЁМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пачнём» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

ПАЧНЁМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І запытаў Самуэль Ясэя: «Ці гэта ўсе сыны твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзін, найменшы, ён пасвіць авечак». І кажа Ясэю Самуэль: «Адпусці яго і прывядзі сюды; бо не пачнём застолля, пакуль ён сюды не прыйдзе».

Але загневаліся на яго князі філістынскія і казалі яму: «Хай вернецца гэты чалавек і сядзіць на сваім месцы, дзе пасадзіў ты яго, і хай не ідзе з намі ў бой, каб не стаўся ён нашым ворагам, калі пачнём біцца. Бо якім чынам інакш мог бы ён вярнуць ласку валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?

«Калі пачнём мы размаўляць з табою, можа, прыкра табе будзе, але пачатую размову хто зможа стрымаць?

Ці пачнём зноў знаёміцца? Або ці будзем патрабаваць, як некаторыя, прадстаўнічых лістоў да вас або ад вас?

Дык цяпер па невялікім уступным слове пачнём апавяданне; неразумна бо распавядаць перад гісторыяй, а самую гісторыю скарачаць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter