Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАКЛАДЗІЦЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пакладзіце» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Станкевіча, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАКЛАДЗІЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і калі заўтра будзе запалены агонь, пакладзіце іх на кадзіла перад Госпадам; і каго выбера Госпад, той святы. Досыць вам, сыны Леві!»

І вазьміце кожны сваю кадзільніцу і пакладзіце на іх кадзіла, прыносячы Госпаду дзвесце пяцьдзесят кадзільніц; ты і Аарон трымайце кожны сваю кадзільніцу».

Дык пакладзіце гэтыя словы Мае ў сэрцах і ў душах вашых, і прывяжыце іх як знак на руках, і звяжыце іх, быццам якую падвеску, паміж вачэй вашых.

«Вазьміце гэтую кнігу закону і пакладзіце яе побач з каўчэгам запавету Госпада, Бога вашага, каб была яна там сведкам супраць цябе.

І, калі пахавалі яго, сказаў сваім сынам: «Калі я памру, пахавайце мяне ў магіле, у якой пахаваны чалавек Божы; каля касцей яго пакладзіце косці мае.

І прыйшоў вястун і паведаміў яму, кажучы: «Прынеслі галовы сыноў царскіх». Ён адказаў: «Пакладзіце іх у дзве кучы ля ўваходу ў браму аж да раніцы».

Звярніце ўвагу на мяне і аслупянейце, і пакладзіце на вусны свае палец.

Пакладзіце тады ў сэрцах вашых загадзя не думаць, як вам адказваць;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter