Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАКЛАПАЦІЎСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «паклапаціўся» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАКЛАПАЦІЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І ўстала тады яна, каб з абедзвюма нявесткамі з зямлі Мааб пайсці ў сваю бацькаўшчыну, бо пачула яна, што Госпад паклапаціўся аб Сваім народзе і даў ім ежу.

Гляджу направа і бачу, і няма нікога, хто б пазнаў мяне, хто паклапаціўся б пра жыццё маё.

бо Ён пакараў мяне, і, вось, бачу Тобію, сына майго!» І ўвайшоў Табіэль і Ганна, жонка яго, у дом, цешачыся і дабраслаўляючы Бога ва ўвесь голас свой за ўсё, што з імі сталася. І расказаў Тобія бацьку свайму, што Госпад Бог добра паклапаціўся аб дарозе яго, і што прынёс ён грошы, і што дачку Рагуэля Сару ўзяў за жонку, і што, вось, яна прыбывае і знаходзіцца недалёка каля брамы Нінівы. Дык усцешыліся Табіэль і Ганна.

Ён мяне прывёў здаровым, і паклапаціўся аб жонцы маёй, і грошы прынёс са мной дый цябе аздаравіў! Дык якую маю даць яму плату?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter