Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАРАІЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «параіцца» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПАРАІЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Стане ён перад Элеязэрам святаром, які пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраэля з ім, і ўся супольнасць».

Калісьці ў Ізраэлі кожны, хто ішоў параіцца з Богам, так казаў: «Хадземце і пойдзем да таго, хто бачыць»; бо хто сёння называецца прарокам, калісьці называўся тым, хто бачыць.

Ёнатан адказаў яму: «Не будзе гэтага, ты не памрэш; бо бацька мой не вырашае анічога важнага або няважнага, калі перш не параіцца са мною: такім чынам, навошта гэта ўтойваў бы ён ад мяне? Ніколі не будзе гэтага».

І сказаў Госпад Ахіі: «Вось, прыйдзе жонка Ерабаама, каб параіцца з табою адносна сына свайго, які хварэе; так і так скажаш ёй. Калі ўвойдзе, яна прыкінецца чужынкаю».

А цару Юдэі, які паслаў вас параіцца з Госпадам, так скажыце: “Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Таму, што ты выслухаў словы кнігі,

Калі ж Юда і народ пачулі гэтыя словы, сабраўся вялікі сход, каб параіцца, як дапамагчы сваім братам, што апынуліся ў бядзе, на якіх тыя нападалі.

І ў Альцыма і Бакхіда сабраўся сход кніжнікаў, каб параіцца, як справядліва дзейнічаць;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter