Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПОСТУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «посту» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПОСТУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А ў дваццаць чацвёрты дзень гэтага месяца сабраліся ізраэльцы ў час посту і ў зрэбніцах, і з пасыпанымі попелам галовамі.

устанаўляючы дні Пурыма ў свой час, як устанавілі Мардахэй і Эстэр, і як устанавілі яны для сябе і для нашчадкаў сваіх, загады посту і галашэння.

Калені мае саслабелі ад посту, а цела маё схуднела без алею.

“Чаго посцілі мы, а Ты не бачыў? Упакорвалі душу нашу, а Ты не ведаеш?” Вось жа, у дзень посту вашага вы робіце [свае] справы, і прыціскаеце ўсіх працаўнікоў вашых.

Ідзі, вось, ты і прачытай, каб чуў народ у доме Госпада, у дзень посту, словы Госпада са скрутку, на якім запісаў ты з вуснаў маіх. Ды каб пачулі таксама ўсе юдэі, якія прыходзяць з гарадоў сваіх, прачытай ім.

Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба толькі з узаемнай згоды, да часу, каб прысвяціць сябе посту і малітве, і потым зноў будзьце разам, каб шатан не спакушаў вас праз няўстрыманасць вашу.

Так чалавек, які посціць за свае грахі і, вяртаючыся ад посту, робіць тое самае. Хто выслухае яго маленне? І чым яму дапаможа тое, што ён упакорыўся?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ПОСУД →