Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПАЎНЯЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спаўняў» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

СПАЎНЯЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Сёння загадвае табе Госпад, Бог твой, каб ты спаўняў прыказанні гэтыя, а таксама законы, і пільнаваўся гэтага, і выконваў іх усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй.

І Госпад выбраў цябе сёння, каб ты быў Яму народам выбраным, як Ён сказаў табе, і каб ты спаўняў усе прыказанні Яго.

І моцна трымаўся ён Госпада, і не адступаўся ад слядоў Яго, і спаўняў прыказанні Яго, якія загадаў Госпад Майсею,

У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.

«Ці будзеш цараваць, таму што выслаўляешся кедрамі? А можа, твой бацька не еў і не піў? Але ён спаўняў закон і чыніў справядлівасць, і добра было яму тады.

адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і не патрабаваў працэнтаў, спаўняў законы Мае і выконваў Мае прыказанні, — такі не памрэ дзеля злачыннасці бацькі свайго, але будзе жыць.

І вы кажаце: “Чаму сын не адказвае за правіны бацькі?” Дык жа сын спаўняў закон і справядлівасць, захоўваў усе Мае прыказанні і выконваў іх, таму павінен жыць.

І калі каго цар Санхэрыб забіваў, калі хто вяртаўся з Юдэі, куды ўцёк у днях суда, які спаўняў на ім Цар Неба за плявузгі, якімі плявузгаў, — бо са злосці сваёй забіў ён шмат сыноў Ізраэля, — я ўпотай забіраў іх целы і хаваў; і Санхэрыб шукаў іх, і не знайшоў іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter