Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЫЛАМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вылам» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Станкевіча.

ВЫЛАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І вось такая была прычына бунту супраць яго: Саламон пабудаваў Мэло і ўраўнаваў вылам у муры ў горадзе Давіда, бацькі свайго.

Як праз вылам і адтуліну мура, напалі на мяне і з-пад руінаў рынуліся.

І зроблены быў вылам у муры горада, і ўсе ваяры пабеглі з горада і ўцяклі ноччу праз браму між падвоенымі мурамі, якая вядзе ў царскі сад, а халдэі былі вакол горада. І выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.

І Я выпушчу агонь на Егіпет; быццам парадзіха, будзе цярпець боль Сін, і ў Но адкрыецца вылам, і на Мемфіс нападуць ворагі ўдзень.

У гэты час Сімон наблізіўся да Газары і абкружыў яе войскам, і зрабіў асадную машыну, і падвёў пад горад, і ў адной вежы зрабіў вылам, і завалодаў ёю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter