Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗВАЛЯЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «зваляцца» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Станкевіча, каталіцкім.

ЗВАЛЯЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Шлях бязбожнікаў — цёмны, і не ведаюць яны, дзе зваляцца.

Прыйдуць да цябе абедзьве гэтыя: раптам, у адзін дзень, і бяздзетнасць, і ўдоўства; нечакана зваляцца яны на цябе дзеля мноства чараўніцтваў тваіх, дзеля шматлікасці закляццяў тваіх.

У дзень, калі буду караць праступкі Ізраэля, пакараю яго, а таксама ахвярнік у Бэтэлі, і адсечаны будуць рагі ахвярніка ды зваляцца на зямлю;

І калі народ Егіпта не падымецца дзеля гэтага і не прыйдзе, зваляцца на яго няшчасці, якімі Госпад карае народы, што не прыйдуць на святкаванне свята палатак.

Дзеля таго зваляцца на яе ў адзін дзень плягі яе, смерць, і гора, і голад, і агнём будзе спалена, бо магутны Госпад Бог, Які асудзіў яе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЗВАЛІ →