Ісаі 47 верш » Ісаі 47:9 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 47 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 47:9 / Іс 47:9

Filter: all
Але зьнянацку, у адзін дзень, прыйдзе да цябе тое і другое — страта дзяцей і ўдоўства; поўнаю мераю сыдуць яны на цябе, нягледзячы на мноства чарадзействаў тваіх і на вялікую сілу варажбіцтва твайго.

Але прыйдзе да цябе і тое, і іншае. Раптам, у адзін дзень і сіроцтва, і ўдоўства зваляцца на цябе, нягледзячы на мноства чараваньняў тваіх, нягледзячы на моц мноства заклёнаў тваіх.

Прыйдуць да цябе абедзьве гэтыя: раптам, у адзін дзень, і бяздзетнасць, і ўдоўства; нечакана зваляцца яны на цябе дзеля мноства чараўніцтваў тваіх, дзеля шматлікасці закляццяў тваіх.

І прыйдзе на цябе адно й другое ўраз, аднаго дня страта дзяцей і ўдавінае быцьцё ў поўнай меры прыйдуць на цябе, і на множасьць чараўнікоў тваіх, і на вялікую моц чараў тваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter