Ісаі 47 верш » Ісаі 47:10 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 47 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 47:10 / Іс 47:10

Filter: all
Бо ты спадзявалася на зладзейства тваё, казала: «ніхто ня бачыць мяне». Мудрасьць твая і веды твае — яны зьбілі цябе з дарогі, і ты казала ў сэрцы тваім: «я, і ніхто апрача мяне».

Бо ты спадзявалася на злоснасьць тваю і казала: «Ніхто ня ўбачыць мяне». Мудрасьць твая і веданьне тваё падманулі цябе, і ты сказала ў сэрцы тваім: «Я, і больш ніхто!»

І давер мела ты ў ліхоце сваёй, і казала: “Няма нікога, хто ўбачыць мяне”. Мудрасць твая і веды твае, — падманулі яны цябе. І сказала ты ў сэрцы сваім: “Я, і апрача мяне, — ніякай іншай”.

І ты спадзявалася на злосьць сваю, казала: "Ніхто мяне ня бача". Мудрасьць твая а знацьцё твае перакруцілі цябе, і ты гукала ў сэрцу сваім: "Я, і няма іншае, апрача мяне".

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter