Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ДАВЕДАЎШЫСЯ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «даведаўшыся» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла.

ДАВЕДАЎШЫСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але Езус, даведаўшыся, адышоў адтуль. За Ім пайшло шмат людзей, і Ён аздаравіў усіх.

Калі ўбачылі, што яны адплылі, шмат хто, даведаўшыся, пешкі збегліся туды з усіх гарадоў і апярэдзілі іх.

А Ён спытаўся ў іх: «Колькі ў вас хлябоў? Ідзіце, паглядзіце». Даведаўшыся, яны сказалі: «Пяць хлябоў і дзве рыбіны».

Даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Юзафу.

І вось, жанчына, якая была грэшніцай у горадзе, даведаўшыся, што Ён заняў месца за сталом у доме фарысея, прынесла алебастравы флакон міра

Даведаўшыся, што Ён з краіны Ірада, адаслаў Яго да Ірада, які ў гэтыя дні таксама быў у Ерузалеме.

Мноства народу з юдэяў, даведаўшыся, што там Езус, прыйшлі не толькі дзеля Езуса, але каб таксама ўбачыць Лазара, якога Ён уваскрасіў з мёртвых.

Бачучы адвагу Пятра і Яна і даведаўшыся, што гэта людзі непісьменныя і простыя, дзівіліся. І пазналі іх, што яны былі з Езусам.

Даведаўшыся пра гэта, браты адвялі яго ў Цэзарэю і паслалі ў Тарс.

Прачытаўшы ліст, той спытаўся, з якой ён правінцыі. Даведаўшыся, што ён з Цыліцыі, сказаў:

Маю надзею ў Пану Езусе, што ў хуткім часе прышлю да вас Цімафея, каб я супакоіўся, даведаўшыся пра вас.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter