Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПАСЛАЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «паслаць» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАСЛАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць

Тады Апосталы і старэйшыны разам з усім Касцёлам, выбраўшы сярод сябе Юду, званага Барсабам, і Сілу — мужоў, якія былі першымі сярод братоў, вырашылі паслаць іх у Антыёхію з Паўлам і Барнабам.

Таму мы згодна вырашылі выбраць мужоў і паслаць іх да вас з нашымі ўмілаванымі Барнабам і Паўлам, людзьмі,

Але я пераканаўся, што ён не зрабіў нічога вартага смерці, а паколькі ён сам звяртаўся да цэзара, я вырашыў паслаць да яго.

Бо мне здаецца неразважным паслаць вязня, не падаўшы абвінавачанняў супраць яго».

Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, свайго паплечніка ў працы і змаганні, вашага пасланца і слугу ў маёй патрэбе,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter